Архив автора: admin

Пешаходны Минск

Пешаходны Мінск

Канцэрт гурта JморсКанцэрт гурта Jморс
Майстар-клас па танцахМайстар-клас па танцах
Рамеснікі хаваюцца ад спякотыРамеснікі хаваюцца ад спякоты
Тэатр танца АльтантаТэатр танца Альтанта

«Пешеходка.бел» – адзін з самых буйных вулічных праектаў, за апошнія гады ў Мінску. Гэтаму мерапрыемству ўжо не першы год. Праўда, такі маштаб яно набыло толькі ў 2016-ым: лета ў Мінску яшчэ ніколі не было настолькі жывым і актыўным.

Субота праверыла беларусаў на цягавітасць. У гэты дзень быў пабіты тэмпературны рэкорд за 109 гадоў! Але анамальная спякота не стала перашкодай на шляху да творчасці. Людзі збірацца вакол «культурных» пляцовак у тым ліку і турысты.

Што, зразумела, становіцца нагодай для з’яўлення ў Старым горадзе не толькі стацыянарных шапікаў з сувенірамі, але і часовых кропак гандлю. На працягу дня тэмпература зніжалася, а колькасць людзей павялічвалася. Таму каля Ратушы на канцэрце групы Intelligency гледачоў было досыць.

Дарэчы, адбывалася адна цікавая рэч, апетая калісьці Вольскім, – горад нібы падзяліўся на Менск і Мінск. У старой яго частцы (Верхнім горадзе) ва ўсю «грукатала» вулічнае мастацтва. А ў новай, каля Палаца Спорту, святкавалі Дзень вышыванкі з шашлыком і «традыцыйнымі забавамі». «Мы жывем адначасова ў двух гарадах, падваенне асобы зрывае нам дах, дык няўжо нам ніколі ня склеіць, ня сшыць, Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы».

У Дзень незалежнасці «пешеходка» таксама не расчаравала, аднак стала яшчэ адным выпрабаваннем стойкасці беларусаў. Навальніца, вецер і маланка наведалі Мінск. З-за непрыстасаванасці пляцовак да такіх умоў, шэраг выступаў прыйшлося адмяніць. Але нават аранжавы ўзровень небяспекі не перашкаджаў атрымліваць асалоду ад музыкі. Пад вечар надвор’е ўсё ж такі дало гледачам трохі расслабіцца і канцэрт гурта J:морс адбыўся.

На мой погляд, выходныя паказалі, што жыхары і госці Мінска гатовыя прайсці агонь, ваду і медныя трубы на шляху да мастацтва. А «Пешеходка.бел» будзе працаваць на працягу ўсяго лета, па выхадных з 12-ці да 22-ух.

Яна Мусвідас

5 ліпеня 2016 г.