Бібліятэка часопіса «Маладосць»

Бібліятэка часопіса «Маладосць»

Серыя заснавана ў 1988 годзе. Адноўлена ў 2013 годзе.

Навінка

Уладзімір Мажылоўскі

Уладзімір Мажылоўскі

Праклён мітрапаліта Феафіла

Кнiжка як кнiжка, аповесцi як аповесцi. Нешта тут, праўда, не так…

Пачынаеш чытаць, як войска вялiкага князя маскоўскага Дзмiтрыя б'ецца з татарамi i як сам Дзмiтрый, узбуджаны пахам смерцi, iмкнецца ў гушчу падзей, як адчайна i люта ён распраўляецца з ворагамi — сячэ, сячэ, сячэ, з кожным выдыхам высякаючы з сябе старадаўнi, вякамi ўкаранёны страх, — як раптам: «Уставай, соня!.. Уставай, інакш спознішся на працу!» Якая праца, думаеш. Старонкi пераблыталiся цi што? «Якая праца, сёння ж субота!» — быццам сам сюжэт пагаджаецца з тваiмi думкамi. Цi гэта жарт? «У цябе факультатыў у дзявятым класе», — чытаеш далей, яшчэ не забыўшыся нi на вялiкага маскоўскага князя, нi на крываногага ваяра Хазі-бея, нi на яго тоўстага «калегу» Хаш-бека, нi на ўскудлачанага збройнiка Цiмоха. Дзясяты дзень месяца жніўня 1378 года быў пахмурным, як пiсалася некалькiмi старонкамi раней, i ты не можаш уцямiць, пры чым тут факультатыў. А гэта проста «Спiраль гiсторыi» — аповесць Уладзiмiра Мажылоўскага, адна з трох, што ўвайшлi ў гэту кнiгу. Пiсьменнiк закручвае свае сюжэты ў такiя тугiя спружыны i яны «выстрэльваюць» з такой неймавернай саманадзейнасцю трапiць у сэрца чытача, без таго ўжо захопленага ў палон гiстарычнага дэтэктыва, што... Саманадзейнасць спружыны апраўдваецца.

«Дзясяты дзень месяца жніўня 1378 года быў пахмурным. Нізкае неба час ад часу пачынала імжыць дажджом. Імжа была дробнай, бы туман, нуднай і агіднай. Аднак вялікі князь Дзмітрый Іванавіч радаваўся такому надвор’ю. Апрануты ў баявыя даспехі, ён сядзеў за паходным сталом у сваім шатры і ўважліва слухаў разважанні ваяводы.Чытаць далей...»

Хутка

Лаўрэн ЮРАГА

Лаўрэн Юрага

Замак з люстраной залай

Мала што творы гэтай кнiгi поўняцца містыкай ды чарадзействам, напісаны той асаблівай мовай, ад якой у генетычнага беларуса пачынае трымцець у сярэдзіне, адбіваюць падзеі святога мінулага (ці будзе хто спрачацца з тым, што мінулае заўсёды святое?), дык яны яшчэ выклік й робяць, прапануючы… шукаць адлюстраванні: асобных апавяданняў — адно ў адным, раздзелаў і частак — у раздзелах і частках, падзей і герояў, мясцін і традыцый. І можна проста чытаць, а можна, прыняўшы правілы, гуляць, як з галаваломкай, — спрабуючы дазнацца да канца, дзе — у якім творы — месціцца пачатак…


Пытайце ў кнiгарнях

Алёна Беланожка

Алёна Беланожка

Чамадан з кракадзілавай скуры

Аліна любіць рабіць сюрпрызы, ад якіх пакутуе ўсё яе знаёмае і малазнаёмае асяроддзе. Для прыяцеляў і першых сустрэчных у яе заўсёды ў запасе міні-спектакль альбо максі-падарунак. Любіць каву з малаком і шакаладам «Алёнка». Баіцца холаду, цемры і жабак. Хавае блізарукасць пад кантактнымі лінзамі і асцерагаецца мужчын. Не ўмее плаваць і ніколі не бачыла мора.

Хто яна такая на самай справе, гэта Аліна, галоўная гераіня лёгкай авантурна-прыгодніцкай аповесці для моладзі? Пазнаёміцца з ёю азначае адначасова і ўдосталь пасмяяцца, і сур’ёзна задумацца...

«Аліна апынулася ў гарадку Дружны а дзясятай гадзіне раніцы. Пад коламі яе новенькага аўтамабіля шаргатаў мокры кастрычніцкі асфальт і хлюпала гразь.Чытаць далей...»

Скрозь «Маладосць»

Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

Імёны, падзеі і факты, названыя, асвечаныя і выкладзеныя на старонках гэтай кнігі, першае — даволі гучныя, другое — адбываліся на самай справе, трэцяе — збольшага як быццам правераны.

Хіба толькі памяць чалавечая, зацёршы адно, нешта іншае трошкі прыўкрасіла.

«Вось Уладзімір Караткевіч. Ужо сам прыход яго ў рэдакцыю – падзея. З любым ладам ягонага жыцця. Заўсёды лавіна розных ведаў, непаўторны спосаб гаворкі і выразы яе. Яго гістарычны твор «Маладосці» патрэбен быў як паветра і вада: крыху раней апублікаваная ў ёй невялікая аповесць «Прадслава» Вольгі Іпатавай літаральна грамілася афіцыйным гісторыкам. Той яшчэ і тады сцвярджаў: Ефрасіння Полацкая – ніякая наша не асветніца, а цемрашалка, дык і нельга ўслаўляць яе! Гэта не магло не выбіць аўтара з раўнавагі, гэта не магло многіх іншых аўтараў не змусіць абмінаць так патрэбнае мастацкае даследаванне нашай даўняй, славутай, але апаганенай фальсіфікатарамі гісторыі. Ад Караткевіча чакалі заканчэння рамана «Каласы пад сярпом тваім». Значыць, унікальнага гістарычнага палатна ў нашай прозе. Ды – «Чорны замак Альшанскі». Чытаць далей...»