Мелодыи маладосци

Мелодыі маладосці

на філалагічным факультэце БДПУ

Днямі на філалагічным факультэце БДПУ адбылася паэтычная імпрэза «Музыка душы». На мерапрыемства, якім распачыналася маштабнае святкаванне Дня факультэта, былі запрошаны рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць» Ірына Мяцеліца, літаратурны рэдактар часопіса «Вожык» Вераніка Мандзік, паэт Міхась Бараноўскі і іншыя творцы, што некалі вучыліся ў педагагічным універсітэце. Ініцыятарам гэтай сустрэчы стаў вядомы паэт, выкладчык і аўтар гімна БДПУ Мікола Шабовіч. Госці і студэнты агучылі музыку ўласнай душы, паслухалі творы класікаў у выкананні вядучых Уладзіміра Рогава і Паліны Ціханскай.

5 мая 2016 г.