На филфаку БДУ

На філфаку БДУ

11 мая вечарам у чытальнай зале філалагічнага факультэта БДУ прайшла прэзентацыя красавіцкага нумара часопіса «Маладосць».
Досця — дасціпны сімвал «Маладосці».Досця — дасціпны сімвал «Маладосці».
Спадара Жыбуля слухалі б доўга, так змястоўна і цікава ён распавядаў.Спадара Жыбуля слухалі б доўга, так змястоўна і цікава ён распавядаў.
Вечар быў аздоблены паэзіяй і музыкай.Вечар быў аздоблены паэзіяй і музыкай.
Павел Касцюкевіч і Аксана Варатнікова.Павел Касцюкевіч і Аксана Варатнікова.
Фотасесія.Фотасесія.
Ініцыятарка і вядучая — Маргарыта Латышкевіч.Ініцыятарка і вядучая — Маргарыта Латышкевіч.

Як вядома, ён яўрэйскі, гэты нумар. Прысвечаны юбілею Змітрака Бядулі, ён змясціў і фотаздымак усіх трох братоў Плаўнікаў (кожны з якіх, як аказалася, мае дачыненне да літаратуры, а не толькі той, хто пасярэдзіне, — аўтар «Пяці лыжак заціркі»), і размову з сынам Змітрака Бядулі, і ўспаміны пра дакрананне да яго творчасці, і нават комікс — на гэтыя самыя «Пяць лыжак…». Але Змітрок Бядуля — не самы галоўны герой нумара. На імпрэзе Віктар Жыбуль, адзін з аўтараў, вельмі эмацыйна расказаў і пра Юлія Таўбіна, паэта, які пражыў толькі 26 гадоў і быў рэпрэсаваны ў 1937-м (Віктар Жыбуль прачытаў таксама малавядомы верш Юлія Таўбіна, надрукаваны ў красавіцкай «Маладосці»), і пра Цфанію Кіпніса, мастака, які стварыў шаржы на нашых літаратараў-класікаў, пачынаючы ад Кандрата Крапівы, і пра рознае іншае. Спадара Жыбуля слухалі б доўга, так змястоўна і цікава ён распавядаў, але шмат каго яшчэ таксама хацелася паслухаць.

Аксана Варатнікова, аўтар зацемак «Ці бачылі вы чорную таполю», расказала, што яна ў дзяцінстве жыла на вуліцы Змітрака Бядулі (так супала), і ў дварах вечарамі яны ладзілі спектаклі «Пяць лыжак заціркі» (такія былі захопленыя), а напісала пра Цымку, сяброўку, і стары канспект, які дапамог разабрацца ў тым, што магло быць ніколі не ўведаным.

«Вішанькай на торце» было названа выступленне Паўла Касцюкевіча — аўтара кнігі «Палан Бабарозы», якая нядаўна выйшла. У красавіцкай «Маладосці» акурат друкаваўся ўрывак — «Урокі габрэйскай». Ну, тут не раскажаш — трэба было гэта чуць і бачыць. Гумар аўтара перадаўся, вядома, у сюжэт кнігі, таму, трэба меркаваць, шмат хто наступнага дня сабраўся ў кнігарню. А шмат хто і ў бібліятэку — чытаць красавіцкую «Маладосць».

Вечар быў аздоблены паэзіяй і музыкай, гульнямі і фотасесіяй з хэштэгам з «Маладосцю». А яшчэ на ім прэзентавалася Досця — дасціпны сімвал «Маладосці».

12 мая 2016 г.