На выставе «СМИ у Беларуси»

На выставе «СМІ ў Беларусі»

Сябры, мы запрашаем вас усіх разам на нашыя мерапрыемствы ў межах «СМІ ў Беларусі» на Пераможцаў, 14, на стэнд Выдавецкага дома «Звязда».

З «Маладосцю» на выставе будзе весела, несумненна. «Маладосць» там прадстаўляе ажно тры інтэрактывы. Удзельнікі, між іншым, атрымаюць падарункі, якія рад быў бы атрымаць кожны аматар сучаснай беларускай літаратуры. Але раскажам пра мерапрыемствы.

11 мая з 14.00 да 15.00 — «Комікс-майстра». Наведвальнікам будзе прапанавана маляваць коміксы на падрыхтаваных аркушах паперы. Закончаныя коміксы будуць выстаўляцца побач, каб іншыя наведвальнікі маглі галасаваць за лепшыя. Усе зацікаўленыя атрымаюць рэкламкі з абвесткай пра комікс-рубрыку ў «Маладосці» і кантактамі, на якія можна дасылаць свае творы. І гэта не ўлічваючы падарункаў!

12 мая з 12.00 да 13.00 — акцыя «Чытаем часопіс разам». У тым сэнсе, што разам з аўтарамі часопіса. Наведвальнікам выставы прапануецца чытаць урыўкі з надрукаваных у «Маладосці» апавяданняў на публіку. Тут жа чытачы могуць пазнаёміцца з аўтарамі твораў, атрымаць ад іх аўтограф, сфатаграфавацца… Чытальнікам — падарункі.

13 мая з 15.00 да 16.00 — квэст (a-la квэструм). Наведвальнікам выставы прапануецца, дзейнічаючы ў камандах, знаходзіць размешчаныя па ўсім стэндзе сімвалы «Маладосці» і старонкі яе гісторыі, рашаць загадкі, змешчаныя там, каб атрымаць добры настрой і чароўны прыз.

Сябры, мы чакаем ад вас прысутнасці і актыўнасці, энергіі і святла! Сустрэнемся?!

***

Мерапрыемствы часопіса «Бярозка» — прэзентацыі праектаў «Я — мастак» і «Аповесць-канструктар» пройдуць 12 мая на лужайцы каля выставачнага будынка на Пераможцаў, 14. Запрашаюцца вучні, настаўнікі, сябры часопіса і тыя, хто хоча імі стаць.

11 мая 2016 г.