Стэнд «Звязды» а ля квеструм

Стэнд «Звязды» а ля квеструм

Часопіс «Маладосць» на выставе «СМІ ў Беларусі» зладзіў свой першы квест.
Стэнд «Звязды» а ля квеструм
Стэнд «Звязды» а ля квеструм
Стэнд «Звязды» а ля квеструм
Стэнд «Звязды» а ля квеструм

Галаваломкі былі нескладаныя, але цікавыя, з паглыбленнем у гісторыю выдання і зваротам да легендарных імёнаў і тэкстаў. Інакш кажучы, першы блін не комам. «Можна практыкаваць такія вось квэсты на іншых мерапрыемствах, пашыраць існуючы, дадаваць пытанні ды этапы», — паведамлялі шчаслівыя рэдактары аддзелаў паэзіі і прозы Ірына Мяцеліца і Маргарыта Латышкевіч у справаздачы галоўрэду. Вось некалькі фота з пераможцамі («Некаторыя саромеліся фатаграфавацца, некаторых сфоткаць проста не паспелі — такі быў наплыў»). Усяго ўдзельнічала чалавек дванаццаць («а мо і болей»), людзі падыходзілі да стэнда Выдавецкага дома «Звязда», цікавіліся, уцягваліся ў гульню, вельмі радаваліся, калі перамагалі. Актыўна гарталі «Маладосць», шукалі падказкі. У падарунак атрымлівалі нататнічкі «Звязды» і каляндарыкі. «І давялося два разы па іх хадзіць. Пасля і гэтыя закончыліся, раздавалі гумарыстычныя кніжкі Бураўкіна», — гэта зноўку са справаздачы. Раздавалі таксама кантакты часопіса і падпісныя ўлёткі.

Было весела, гадзіна прамінула незаўважна.

16 мая 2016 г.